
Гэты сайт зьяўляецца вэб-падтрымкай выдавецкай ініцыятывы «Падручнік
рэвалюцыянэра», якая ажыцьцяўляецца актывістамі Фэдэрацыі анархістаў Беларусі (ФАБ) з 2000 году. На гэтай старонцы
будуць разьмяшчацца працы па асноўных прынцыпах анархізму, гісторыі анархістычнага руху, тэарэтыках
сучаснага анархізму і г.д., выдадзеных у рамках праекту. Мэтамі гэтага праекту збольшага зьяўляецца
анархістычны «лікбез»,
бо інфармацыя, што зьмяшчаецца на гэтым сайце, носіць хутчэй базавы, чым прапагандысцкі характар.
Для пачатку прапануем вашай увазе некалькі ўжо выдадзеных у Беларусі твораў, для большасьці зь якіх
мяркуецца забясьпечыць свабодны распаўсюд праз Інтэрнэт у фармаце pdf для самастойнага друку.
1. КАРОТКІ КУРС ГІСТОРЫІ АНАРХІЗМУ.
Выдадзеная ў 2000 годзе, брашура зьяўляецца
своеасаблівым «лемантаром» па гісторыі ўзьнікненньня й разьвіцьця анархізму як самастойнай ідэйнай плыні ў
міжнародным рэвалюцыйным руху і ахоплівае пэрыяд ад XIX стагодзьдзя да пачатку ІІІ тысячагодзьдзя.
Брашуру на беларускай мове ў друкаваным выглядзе можна замовіць па мэйлу:
pauluk@tut.by
2. АНАРХІЯ – ГЭТА...
Кароткі выклад асноўных ідэяў анархізму, якія былі аформленыя й
выдадзеныя ў выглядзе буклету ФАБ у 2001 годзе. Буклет на беларускай мове можна скачаць у
фармаце pdf.
3. ANARCHY IN BY: AНАРХІСТЫЧНЫ РУХ У
БЕЛАРУСІ.

Гэтая праца, прысьвечаная 10-годзьдзю Фэдэрацыі
анархістаў Беларусі, распавядае пра зараджэньне і разьвіцьцё сучаснага анархістычнага руху ў Беларусі з 70-х гадоў
XX стагодзьдзя да нашых дзён. Брашуру можна скачаць у фармаце pdf на ўсіх прапанаваных мовах.
ДАДАТАК:
УСТАНОЎЧЫЯ ДАКУМЭНТЫ ФАБ.

Праграмныя і арганізацыйныя прынцыпы ФАБ, сфармуляваныя ў 1992-93 гадах, якія леглі ў аснову
разьвіцьця беларускага анархістычнага руху ў наступныя гады. Гэтыя дакумэнты публікаваліся раней усяго
аднойчы ў газэце Анархия №1 у 1993 годзе, аднак уяўляюць сабой ня толькі гістарычную цікавасьць.
ХУТКА БУДЗЕ !
ГІМН ФАБ.
«Чорныя фарбы...» вядомыя таксама як застольная песьня беларускіх анархістаў. Неўзабаве тут будуць разьмешчаныя ноты і партытуры на 4 галасы, а таксама mp3 гімну ў выкананьні духавога аркестру:)
Наконт заўваг і прапановаў, а такама з мэтай наладжваньня кантакту
з актывістамі ФАБ,
зьвязвайцеся: anarchy@tut.by.
|